Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратара «Белсату» будуць судзіць за нецэнзурную лаянку


3 красавіка апэратара «Белсату» Аляксандра Любенчука будуць судзіць за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). Выходныя ён правядзе ў турме на Акрэсьціна.

Справу будзе разглядаць Першамайскі суд Менску. Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала прыйсьці на пасяджэньне, каб падтрымаць журналіста.

Супрацоўнікі міліцыі склалі на апэратара «Белсату» пратакол за нецэнзурную лаянку ў Першамайскім РУУСе Менску. Нібыта Аляксандар лаяўся непасрэдна ў РУУСе.

Апэратара «Белсату» Аляксандра Любенчука затрымалі падчас вобшуку ў офісе тэлеканалу на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. У пастарунку журналіста пратрымалі больш за пяць гадзін.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG