Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан заклікаў NATO абмеркаваць агульную пазыцыю па агрэсіі Расеі ва Ўкраіне


Рэкс Тылерсан у галоўнай кватэры NATO, 31 сакавіка 2017
Рэкс Тылерсан у галоўнай кватэры NATO, 31 сакавіка 2017

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан запэўніў саюзьнікаў у прыхільнасьці Злучаных Штатаў да ўсіх ранейшых дамоўленасьцяў і ў здольнасьці NATO абараніць сябе — у тым ліку ад расейскай агрэсіі.

Выступаючы 31 сакавіка ў Бруселі перад пачаткам пасяджэньня міністраў замежных справаў краін Паўночнаатлянтычнага альянсу, Тылерсан падкрэсьліў неабходнасьць абмеркаваць агульную пазыцыю ў сувязі з агрэсіяй Расеі ва Ўкраіне. Ён падкрэсьліў асаблівае значэньне пункту гледжаньня краінаў Усходняй Эўропы.

Дзяржсакратар таксама заклікаў саюзьнікаў павялічыць вайсковыя выдаткі да двух працэнтаў ад ВУП. Дамагчыся гэтага або падрыхтаваць плян па выкананьні пастаўленага заданьня чальцы NATO павінны да саміту альянсу, прызначанага на травень, сказаў Тылерсан.

Рэкс Тылерсан упершыню ўдзельнічае ў пасяджэньні міністраў краін NATO ў якасьці дзяржсакратара ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG