Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт ня хоча заводзіць справы супраць АМАПу


Дзень Волі ў Менску 25 сакавіка 2017 году
Дзень Волі ў Менску 25 сакавіка 2017 году

31 сакавіка Сьледчы камітэт даў адказ на звароты наконт затрыманьняў удзельнікаў масавых мерапрыемстваў.

У Сьледчы камітэт Беларусі у «масавым» парадку прыходзяць электронныя звароты, у тым ліку зварот, распаўсюджаны Антонам Матолькам наконт «прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ажыцьцяўлялі затрыманьні грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасьля і перад правядзеньнем масавых мерапрыемстваў».

Сьледчы камітэт адказаў, што ў гэтых зваротах «прыведзеныя зьвесткі, якія не зьмяшчаюць дадзеных, што паказваюць на наяўнасьць прыкметаў злачынства».

«У сувязі з чым падстаў для правядзеньня Сьледчым камітэтам праверкі і прыняцьця рашэньня па зваротах у парадку, вызначаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, няма», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG