Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэгі Ўітсан пабіла жаночы рэкорд па часе знаходжаньня ў адкрытым космасе


Амэрыканскую астранаўтка Пэгі Ўітсан (зьлева)

Падчас рэкорднага выхаду ў космас амэрыканская астранаўтка Ўітсан згубіла элемэнт абароны паверхні МКС.

Амэрыканскую астранаўтку Пэгі Ўітсан спасьцігла невялікая няўдача падчас рэкорднага выхаду ў космас.

Частка пакрыцьця, які абараняе паверхню Міжнароднай касьмічнай станцыі ад мікрамэтэарытаў, паляцела, калі Ўітсан спрабавала скласьці сумку для захоўваньня.

Інжынэры на Зямлі высьветлілі, што пакрыцьцё ня можа прыляцець назад і стукнуцца аб паверхню станцыі, і дапамаглі экіпажу кампэнсаваць страту з дапамогай пакінутай часткі пакрыцьця.

Пры гэтым Уітсан у чацьвер устанавіла рэкорд сукупнага часу знаходжаньня ў адкрытым космасе для касманаўткі або астранаўта-жанчыны: 53 гадзіны на працягу некалькіх місіяў.

Яна выходзіла за борт МКС ужо восем разоў.

XS
SM
MD
LG