Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Антонія Тызэнгаўза


Антоні Тызэнгаўз

Падзеі 31 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Прэзэнтацыя выставы эксьлібрыса

Акадэмія навук Беларусь сумесна з Музэем эксьлібрыса ў Маскве 31 сакавіка прэзэнтуюць выставу да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.

Менск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Сурганава 15, пакой 110).
Пачатак а 12-й гадзіне.

Дата дня

31 сакавіка 1785 году памёр Антоні Тызэнгаўз, асьветнік Рэчы Паспалітай і гарадзенскі староста. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

Таксама ў гэты дзень

1391 — Горадня атрымала магдэбурскае права.

1889 — у Парыжы афіцыйна адкрылася Эйфэлева вежа.

1999 — выйшаў у сьвет адзін з найбольш вядомых навукова-фантастычных фільмаў — «Матрыца».

У гэты дзень нарадзіліся

1685 — Ёган Сэбасьцьян Бах, нямецкі кампазытар

1949 — Зьміцер Санько, беларускі біёляг, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

1962 — Міхал Вівэг, чэскі пісьменьнік.

У памяці

1727 — памёр Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном, апісаў закон сусьветнага прыцягненьня і так званыя Законы Ньютана, якія заклалі асновы клясычнай мэханікі.

1969 — памёр Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай Шчаглоў-Куліковіч напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей».

XS
SM
MD
LG