Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэкрэт № 3 паказаў: няправільна, калі ўсё вырашае чыноўнік, — амбасадар Расеі Сурыкаў


Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў падчас прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай дню яднаньня Расеі і Беларусі, адказаў на пытаньне, ці патрэбен у Расеі дакумэнт, падобны беларускаму «дармаедзкаму» дэкрэту?

«Дэкрэт № 3 паказаў адно: такія дакумэнты трэба сур’ёзна прапрацоўваць. Чамусьці і ў нас, і ў вас усё вырашае менавіта чыноўнік. А дзе ж грамадзкае абмеркаваньне? Чаму б не паслухаць апазыцыю ў гэтым пытаньні? Вельмі дрэнна, калі амаль паўмільёна беларусаў падазраюцца ў тым, што яны не выплочваюць падаткі. Чаму заўжды мае рацыю чыноўнік? Бо ў выніку думаем пра тое, як спыніць раскол у грамадзтве».

Таксама Аляксандар Сурыкаў выказаў спадзяваньне, што падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна 3 красавіка ў Санкт-Пецярбурзе, якую анансаваў беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, бакі здолеюць знайсьці кампраміснае рашэньне наконт цэнаў на энэрганосьбіты.

Пры гэтым ён агучыў нараканьні ў адрас беларускага боку, прывёўшы такі прыклад: летась Расея прадавала Беларусі газ па цане 132 даляры за тысячу кубамэтраў. Аднак беларускім прамысловым прадпрыемствам ён перапрадаваўся ўжо па цане 250 даляраў. А былі яшчэ пераразьмеркаваньні на сацыяльныя патрэбы. У выніку ў гатовай прадукцыі газ ужо каштаваў 450-500 даляраў.

«Дык пра якія аднолькавыя ўмовы гаспадараньня можна весьці размову?», — задаўся пытаньнем дыплямат.

Тым ня меней Сурыкаў прызнаў: нягледзячы на тое, што цяпер фінансавыя і эканамічныя магчымасьці Расеі істотна зьнізіліся, Масква ўсё ж мае магчымасьць фінансава падтрымаць свайго стратэгічнага саюзьніка.

Сурыкаў пракамэнтаваў словы Лукашэнкі, які ў размове з амбасадарам Армэніі заявіў:

«Я Пуціну публічна сказаў: можа, яшчэ будзе час, калі давядзецца стаць сьпінай да сьпіны і адстрэльвацца».

На гэта Аляксандар Сурыкаў сказаў: «Магчыма, справа ідзе пра паляваньне... Асабіста я лічу, што гэта алегарычнае выказваньне, бо адстрэльвацца можна ня толькі кулямі, але і словамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG