Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары ў сацсетках зьявілася інфармацыя пра спробу суіцыду ў Менску. Паведамлялася, што кабета пагражала скочыць з гаўбца дому на вуліцы Славінскага на знак пратэсту.

Аказалася, кабета шукала паратунку ад пажару.

Калі карэспандэнт Свабоды прыехаў на месца, каля дому было дзьве ратавальныя машыны. Высьветлілася, што насамрэч жанчына прасіла паратунку. У кватэры 80-гадовай кабеты на трэцім паверсе здарыўся пажар, і яна выбегла на гаўбец.

Пажар патушылі.

Па словах суседзяў, кабета жыла ў кватэры адна. Яе забрала хуткая дапамога. Больш ніхто не пацярпеў.

XS
SM
MD
LG