Францускі МЗС выступіў з заявамі і напярэдадні, і пасьля разгону мірных акцыяў у Менску і рэгіёнах Беларусі.
Пасьля разгону маніфэстацыі 25 сакавіка ў Беларусі Францыя паўторна выказала глыбокую занепакоенасьць брутальнымі дзеяньнямі міліцыі ў дачыненьні да дэманстрантаў і да праваабаронцаў з цэнтру «Вясна». Францускі МЗС яшчэ раз, ад імя міжнароднай супольнасьці, заклікаў афіцыйны Менск паважаць права грамадзянаў на свабоду маніфэстацыяў, сходаў і свабоду выказваньня.
Раней, 24 сакавіка, прэс-служба Міністэрства замежных справаў і міжнароднага разьвіцьця Францыі апублікавала заяву ў сувязі з арыштамі маніфэстантаў у Беларусі напярэдадні Дня Волі.