Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Лагвінец перад судом абняў сына-немаўля. Суд, абнаўляецца


Палітыка Алеся Лагвінца, затрыманага і зьбітага 23 сакавіка, судзяць у менскім судзе Маскоўскага раёну. Паводле ягонага сына Антося, спачатку затрыманага разам з бацькам, нікога з сваякоў на суд не пусьцілі, але ён пасьпеў абняць родных перад заляй суду, у тым ліку маленькага малодшага сына.

«На вуліцы Касманаўтаў 23 сакавіка нецэнзурна лаяўся», — зачытвае пратакол судзьдзя Казак. Лагвінец аспрэчвае: ён ішоў з сынам, на іх накінуліся невядомыя, выглядалі і паводзілі сябе як бандыты.

Лагвінец кажа, што гэта было зьбіцьцё і выкраданьне. Сьведка Аляксандар Кавальчук, АМАПавец, затрымліваў Лагвінца. Кажа, што ў 12.40 заўважыў грамадзяніна, які лаяўся... Папярэдзілі. Пасадзілі яго ў машыну.

«Лагвінец біўся галавой аб сядзеньне аўтамабіля. Мы надзелі на рукі кайданкі. Цялесныя пашкоджаньні Лагвінец нанес сабе сам, біўшыся галавой аб аўтамабіль».

Лагвінец устаў, каб паглядзець у вочы Кавальчуку. Кажа пра ілжэсьведчаньні. Назваў Кавальчука хлусам.

Алесь Лагвінец глядзіць у вочы АМАПаўцу Аляксандру Кавальчуку
Алесь Лагвінец глядзіць у вочы АМАПаўцу Аляксандру Кавальчуку

Лагвінца спрабавалі судзіць за «дробнае хуліганства» ў дзень затрыманьня, 23 сакавіка. Але з суду яму выклікалі «хуткую дапамогу» і адвезьлі ў лякарню. Са слоў сына, у Алеся Лагвінца страсеньне, закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом носа. У лякарні яго пільнавалі «людзі ў цывільным».

27 сакавіка ў Менску ідзе шэраг судоў над удзельнікамі акцыяў 25 і 26 сакавіка, судзіць могуць да сотні чалавек. Усяго на акцыях, да іх і пасьля магло быць затрымана да тысячы чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG