Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да раніцы праваабаронцы выявілі асобы 300 затрыманых на Дні Волі ў Менску


Затрыманьні на Дзень Волі ў Менску. 25 сакавіка 2017 году

Пад раніцу 26 сакавіка праваабаронцы выявілі прозьвішчы 300 затрыманых падчас разгону вулічнай акцыі з нагоды 99-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сьпіс разьмешчаны і абнаўляецца на сайце spring96.org, большасьць былі адпушчаныя без складаньня пратаколу або са складаньнем.

Сярод затрыманых — двое грамадзян Расеі, адзін з Украіны, а таксама 75-гадовы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Валер Шчукін, які пасьля быў шпіталізаваны з Заводзкага РУУС у шпіталь з гіпэртанічным крызам.

Два чалавекі — Глеб Вайкуль і Канстанцін Ахроменка атрымалі па 12 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе БелаПАН. У турму на Акрэсьціна правапарушальнікаў дастаўлены карэспандэнт тэлеканалу «Белсат» Аляксандар Баразенка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG