Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паніхіда і гімн "Магутны Божа" каля магілаў прэзыдэнтаў БНР у Празе


Прамаўляе Віталь Стахіевіч.

Каля беларускіх магілаў на Альшанскіх могілках у Празе адбылася паніхіда і ўскладаньне кветак з нагоды 99-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каля пяцідзесяці праскіх беларусаў прыйшлі да магілаў прэзыдэнтаў БНР Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі, а таксама опэрнага сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага, каб памаліцца і ўскласьці кветкі з нагоды Дня Волі.

Паніхіду адслужыў кіраўнік праскага грэка-каталіцкага душпастырства айцец Андрэй Абламейка. Адну з прамоваў, каля магілы Забэйды Суміцкага, сказаў беларускі піяніст Віталь Стахіевіч з Амстэрдаму.

Сёньня ў Празе а 18-й гадзіне ў Caffè Dell Artista (Ostrčilovo nám. 4, Praha 2 - Nusle)адбудзецца канцэрт Стахіевіча.

XS
SM
MD
LG