Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пачынаецца дазволены ўладамі мітынг, прысьвечаны Дню Волі


Дзень Волі ў Горадні. 25 сакавіка 2017 году

Дазвол на правядзеньне мерапрыемства атрымала кампанія «Гавары праўду». Іншыя палітычныя апазыцыйныя палітычныя партыі ўдзелу не бяруць.

Упершыню на сьвята 25 Сакавіка побач стаяць бела-чырвона-белы і чырвона-зялёны сьцягі і здымкі тых, хто адбываецца пакараньне за ўдзел у акцыі недармаедаў.

У Горадні да арышту на розныя тэрміны асуджаны пяць актывістаў.

Паводле арганізатараў мітынгу, ужываньне рознай сымболікі падчас мітынгу — гэта іхная уласная пазыцыя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG