Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Акадэміі навук міліцыя і КДБ затрымалі машыну з транспарантам «Баста»


Ілюстрацыйнае фота

Каля 11-й гадзіны на абвешчаным месцы збору ўдзельнікаў дэманстрацыі на Дзень Волі ў Менску карэспандэнт Свабоды стаў сьведкам канфіскацыі плякату «Баста».

Супрацоўнікі ДАІ, міліцыянты ў цывільным, адзін зь іх з пазнакай «КДБ» на рукаве курткі, затрымалі легкавую машыну ля паркоўкі насупраць галоўнага корпусу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З багажніку затрыманай машыны яны выцягнулі вялікі транспарант з надпісам «Баста», які выкарыстоўваўся на папярэдніх акцыях супраць дэкрэту № 3 ў Менску.

Відаць было, што плякат ня новы, зьмяты.

На паркоўцы ля НАН Беларусі стаяць 3 вялікія аўтазакі МАЗ, далей на той жа вуліцы Акадэмічнай, мэтраў за 100 ад праспэкту Незалежнасьці, прыпаркавана 12 аўтазакаў, машын для перавозкі затрыманых.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG