Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрыманы сябра Партыі БНФ Аляксандар Страх


Магілёўскі пэнсіянэр, сябра партыі БНФ Аляксандар Страх. Архіўнае фота

Актывіст да разгляду адміністрацыйнай справы будзе знаходзіцца ў ізалятары для часова затрыманых. Пра гэта паведамілі ў Ленінскім аддзеле міліцыі. У чым віна пэнсіянэра, пакуль невядома.

Зьняволілі Аляксандра Страха 24 сакавіка. Пра візыт міліцыянтаў актывіст паведаміў свайму аднапартыйцу Аляксандру Шаўцову. Зь яго словаў, спачатку «госьці» настойліва грукаліся ў дзьверы, а затым адключылі электрычнасьць.

«Усё, яны прыйшлі», — пасьпеў сказаць Аляксандар Страх, і сувязь зь ім перарвалася.

Актывіст 15 сакавіка быў на мітынгу магілёўскага «Маршу недармаедаў». У дзень правядзеньня акцыі пратэсту пазьбег затрыманьня.

Аляксандар Страх — вайсковы пэнсіянэр. Служыў у флёце. Даглядае сына-інваліда.

XS
SM
MD
LG