Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ўкраінскага гораду Каламыя афіцыйна сьвяткуюць угодкі БНР


Ілюстрацыйнае фота

Над будынкам Каламыйскай гарадзкой рады дэпутатаў, што ў Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны, 25 сакавіка вывесяць бел-чырвона-белы сьцяг, паведаміў беларускай Свабодзе народны дэпутат Украіны Ігар Гузь.

Праз гэта гарадзкія ўлады далучаюцца да сьвяткаваньня 99-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты крок ёсьць «знакам салідарнасьці зь беларускімі добраахвотнікамі, якія абараняюць Украіну на ўсходзе нашай краіны», — заявіў гарадзкі галава Ігар Слюзар.

Мясцовыя ўлады называюць бел-чырвона-белы сьцяг «нацыянальным сьцягам Беларусі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG