Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фукуяма і выпускнікі Стэнфардзкага ўнівэрсытэту заклікаюць вызваліць Лагвінца і ўсіх неправамерна затрыманых у Беларусі


Алесь Лагвінец

Цэнтар дэмакратыі, разьвіцьця і вяршэнства закону Стэнфардзкага ўнівэрсытэту асудзіў затрыманьне Алеся Лагвінца. Cярод больш як 30 выкладчыкаў і выпускнікоў цэнтру, якія падпісалі заяву, стаіць подпіс знакамітага вучонага Фрэнсіса Фукуямы.

Цэнтар дэмакратыі, разьвіцьця і вяршэнства закону Стэнфардзкага ўнівэрсытэту асудзіў затрыманьне Алеся Лагвінца. Таксама цэнтар заклікае выпусьціць усіх неправамерна затрыманых у Беларусі.

Заява з нагоды брутальных затрыманьня ў у Беларусі разьмешчаная на сайце Цэнтру дэмакратыі, разьвіцьця і вяршэнства закону Стэнфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША). Алесь Лагвінец — выпускнік Stanford Draper Hills Summer Fellows Program пры гэтым цэнтры. У заяве гаворыцца, што Лагвінец моцна пацярпеў пры затрыманьні. Таксама гаворыцца, што ў Беларусі затрымана больш за сотню чалавек.

«Мы заклікаем міжнародную супольнасьць асудзіць атаку і патрабаваць неадкладнага вызваленьня, — напісана ў заяве. — Мы таксама заклікаем сумленных адвакатаў Беларусі падтрымаць Лагвінца і іншых неправамерна затрыманых».

Алеся Лагвінца з судовага паседжаньня 23 сакавіка «хуткая дапамога» завезла ў менскі 9-ы шпіталь. Ягоны сын Антон Лагвінец паведаміў, што ў бацькі страсенне мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа пасьля зьбіцьця пры затрыманьні.

XS
SM
MD
LG