Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Сёлетні Дзень Волі — першая дазволеная акцыя за 4 гады


Дзень Волі ў Берасьці, 2012 год

Заяўнік берасьцейскай акцыі на Дзень Волі — кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Шыманскі. У аргкамітэт правядзеньня акцыі ўваходзяць мясцовыя структуры Партыі БНФ, БСДП(Г), АГП, руху «За свабоду».

Акцыя пачнецца а 12 гадзіне на скрыжаваньні праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў. Адтуль шэсьце пройдзе на пешаходную вуліцу Савецкую і каля кінатэатру «Беларусь» паверне па вуліцы Будзённага да плошчы Свабоды.

На плошчы Свабоды адбудзецца мітынг, будуць прынятыя загадзя падрыхтаваныя арганізатарамі рэзалюцыі.

Апошні раз санкцыянаваная акцыя апазыцыі ў цэнтры Берасьця адбылася 1 траўня 2013 году, калі ўлады задаволілі заяўку сацыял-дэмакратаў на правядзеньне першамайскай дэманстрацыі.

XS
SM
MD
LG