Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У полацкім офісе свабоднага прафсаюзу зрабілі ператрус, затрыманы актывіст Віктар Стукаў


Віктар Стукаў

Ператрус прайшоў каля 20-й вечара. Супрацоўнікі міліцыі выклікалі актывіста СПБ Віктара Стукава, заявіўшы, што ў офісе могуць захоўвацца скрадзеныя рэчы. Ператрус быў хуткі, рэчаў, якія фігуруюць у крымінальнай справе наконт крадзяжу ў кватэры па вуліцы Гагарына, у офісе не знайшлі.

Пасьля ператрусу Віктара Стукава забралі ў Полацкі РАУС, другога прафсаюзнага актывіста, Міколу Шараха, не пусьцілі да калегі ў якасьці прадстаўніка. Аднак спадару Шараху паведамілі, што Стукава затрымліваюць з прычыны таго, што ён нібыта лаяўся матам падчас ператрусу.

На думку Шараха, затрыманьне зьвязана з акцыяй да Дня Волі. Гэтае меркаваньне пацьвярджаюць апошнія падзеі: у Полацку затрымалі праваабаронцу Юрыя Бельскага і яшчэ некалькі чалавек, якія раніцай выправіліся на Дзень Волі ў Менск.

XS
SM
MD
LG