Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манафорт дасьць паказаньні камітэту Палаты прадстаўнікоў па выведцы


Пол Манафорт

Былы дарадца перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Пол Манафорт вырашыў даць паказаньні камітэту Палаты прадстаўнікоў у пытаньнях выведкі. Пра гэта заявіў старшыня камітэту Дэвін Нунэс.

У сераду агенцтва Associated Press паведаміла, што Манафорт каля 10 гадоў таму таемна працаваў на расейскага мільярдэра Алега Дзерыпаску. Агенцтва сьцьвярджае, што экс-дарадца распрацаваў стратэгічны плян прасоўваньня інтарэсаў Крамля. У прыватнасьці, гаворка ішла пра ўплыў на палітыку ў ЗША, бізнэс-сувязі і асьвятленьне навінаў. Манафорт пацьвердзіў, што працаваў на Дзерыпаску, але, паводле яго, гэтая праца была законнай.

Цяпер амэрыканскія спэцслужбы расьсьледуюць магчымыя сувязі паплечнікаў Трампа з расейскім кіраўніцтвам. Расьсьледаваньне вядзецца, у прыватнасьці, у дачыненьні да Пола Манафорта. Паводле дадзеных СМІ, яго асяродзьдзе падазраюць у сувязях з Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі. Манафорт абверг паведамленьні аб магчымых сувязях з Крамлём, абвінаваціўшы ў іх распаўсюдзе Дэмакратычную партыю ЗША.

XS
SM
MD
LG