Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рак грудзей можна выявіць з дапамогай хатняй прылады. Відэа


Рак грудзей цяпер можна выявіць з дапамогай хатняй прылады
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:04 0:00

«Вы не павінны ісьці да лекара, у клініку для праверкі. Вы можаце зрабіць гэта дома, атрымліваючы больш-менш тое ж мэдычнае заключэньне. Такім чынам, вы значна зьнізіце рызыку прапусьціць пухліну, якая расьце ў вашых грудзях».

Польская кампанія распрацавала прыбор, які выкарыстоўвае вадкія крышталі, каб выявіць зьмены ў тканках малочнай залозы, што можа значна паскорыць дыягностыку раку грудзей.

Здымак, атрыманы з дапамогай ручной прылады пад назовам Braster, выяўляе плямы ў грудзях, якія могуць паказваць на пухліны на раньняй стадыі. Мэтад заснаваны на выяўленьні анамаліяў, а таксама на вывучэньні зьмен тэмпэратуры тканак на працягу пэўнага часу.

«Найбольш важнай часткай зьяўляецца вадкакрышталічная плёнка, якая выступае ў якасьці тэрмаграфічнага дэтэктара, — патлумачыў Марцін Тржына, кіраўнік дасьледаваньняў і распрацовак кампаніі Braster. — Дзякуючы вадкакрышталічнаму дэтэктару можна фіксаваць любыя зьмены тэмпэратуры ў тканцы малочнай залозы, якія могуць быць індыкатарамі злаякасных пухлін».

Вынікі перадаюцца праз смартфон у тэлемэдычны цэнтар кампаніі, дзе яны аналізуюцца мэдычным пэрсаналам. Поўнае абсьледаваньне, якое можа быць зроблена ў хатніх умовах, займае каля 15 хвілін.

У адрозьненьне ад традыцыйных дыягнастычных прылад, Braster ня мае ўзроставых абмежаваньняў і можа выкарыстоўвацца часьцей, бо не вылучае ніякіх шкодных выпраменьваньняў.

Тэрмаграфія была ўхваленая ў 1982 годзе Ўпраўленьнем кантролю за прадуктамі і лекамі ЗША ў якасьці дадатковага мэтаду дасьледаваньня грудзей у жанчын. Гэты мэтад дазваляе выявіць раньнія анамаліі, яшчэ ня бачныя ў якасьці цалкам сфармаваных марфалягічных пашкоджаньняў, якія можна адрозьніць ад іншых тканак на аснове розьніцы тэмпэратур. У аснове дыягностыкі ляжыць так званы «дэрматэрмічны эфэкт» ад павялічанай хуткасьці мэтабалізму пухлінных клетак у параўнаньні з нармальнымі клеткамі.

Прыбор быў тэставаны ў Ягэлёнскім унівэрсытэце ў Кракаве на 1300 жанчынах у 2013-2016 гадах, у выніку было даказана, што ён карысны ў прадухіленьні раку нароўні з мамаграфіяй.

Калі злаякасная пухліна выяўляецца на раньніх стадыях, шанцы на выжываньне могуць павялічыцца амаль да 100 %.

«Вы не павінны ісьці да лекара, у клініку для праверкі. Вы можаце зрабіць гэта дома, атрымліваючы больш-менш тое ж мэдычнае заключэньне. Такім чынам, вы значна зьнізіце рызыку прапусьціць пухліну, якая расьце ў вашых грудзях», — кажа генэральны дырэктар Braster Марцін Галіцкі, дадаючы, што Braster не замяняе традыцыйныя мэтады дыягностыкі, такія, як мамаграфія, і зьяўляецца дадатковай працэдурай.

Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, рак малочнай залозы зьяўляецца найбольш сурʼёзным тыпам раку ў жанчын — на яго прыпадае 25,2 % ракавых захворваньняў з 30 %-ым сьмяротным зыходам.

У тых выпадках, калі злаякасная пухліна выяўляецца на раньніх стадыях, шанцы на выжываньне могуць павялічыцца амаль да 100 %, кажуць вытворцы Braster.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG