Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на арсэнале пад Харкавам: загінула жанчына, ёсьць параненыя (відэа)


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў шэрагу ведамстваў зьвярнуцца да NATO па дапамогу ў разьмінаваньні арсэналаў, якія ўжо другі дзень гараць у горадзе Балаклеі Харкаўскай вобласьці. Паведамленьне пра гэта зьявілася ў твітэры кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Пажар на вайсковых складах, які пачаўся ў ноч на 23 сакавіка, лякалізаваць пакуль не ўдалося, але інтэнсіўнасьць выбухаў паменшылася. Як паведаміў 24 сакавіка на пасяджэньні Вярхоўнай Рады кіраўнік дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях Мікалай Чачоткін, пад абломкамі разбуранага ў выніку пападаньня снарада будынка знойдзена цела жанчыны. Яшчэ адна жанчына атрымала раненьні галавы. Раней паведамлялася пра двух параненых.

Выбухны хваляй і асколкамі боепрыпасаў часткова пашкоджаны дахі і вокны ў шматпавярховых і прыватных дамах, школе, на чыгуначнай станцыі, малаказаводзе і іншых аб’ектах, разьмешчаных паблізу арсэнала, паведаміў Чачоткін. Цалкам разбураны 12 прыватных гаспадарчых пабудоў.

Выратавальныя службы эвакуявалі з Балаклеі каля 20 тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG