Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты Францыі, лідэр ультраправага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн прыбыла ў Маскву з афіцыйным візытам на запрашэньне камітэту Дзярждумы па міжнародных справах.

Удзельнічаючы ў пасяджэньні камітэту яна асудзіла заходнія санкцыі, уведзеныя супраць Расеі.

«Мы ня верым ні ў дыпляматыю пагроз, ні ў дыпляматыю санкцыяў, ні ў дыпляматыю шантажу, якую, на жаль, ЭЗ апошнім часам усё часьцей ужывае да Расейскай Фэдэрацыі і супраць сваіх уласных членаў», — сказала яна.

Ле Пэн выказала надзею, што Францыя адменіць чорныя сьпісы і санкцыі супраць Расеі хоць бы на тэрыторыі сваёй краіны.

Гэта чацьвёрты візыт Ле Пэн у Расею ад 2011 году. Адносіны Ле Пэн з Расеяй апынуліся ў цэнтры ўвагі ў часе перадвыбарчай кампаніі 2014 году, у значнай ступені з-за крэдыту ў памеры 9,7 млн даляраў, які партыя «Нацыянальны фронт» узяла ў расейскага банка ў 2014 годзе.

Першы тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі пройдзе празь месяц пасьля візыту Ле Пэн ў Расею, 23 красавіка.

Паводле апытаньняў і прагнозаў, Марын Ле Пэн пройдзе ў другі тур выбараў, але прайграе левацэнтрысту Эмануэлю Макрону.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG