Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў атакі ў Лёндане ўзрасла да чатырох


На месцы атакі ў Лёндане
На месцы атакі ў Лёндане

Колькасьць ахвяраў тэрарыстычнага нападу ў Лёндане ўзрасла да чатырох. Памерла адна асоба з блізка 30 параненых, сярод якіх — некалькі замежных грамадзян.

Нападнік быў забіты. Ім аказаўся ўраджэнец лёнданскага прыгараду, 52-гадовы Халід Масуд, які раней праходзіў па некалькіх крымінальных справах, не зьвязаных, аднак, з тэрарызмам. У поле зроку спэцслужбаў ён трапіў у сувязі з тым, што ў яго былі кантакты з ісламістамі, аднак аб яго намеры зьдзейсьніць тэракт інфармацыі не было.

У ходзе расьсьледаваньня арыштавана 8 падазраваных. Паліцэйскія рэйды працягваюцца ў Лёндане і Бірмінгеме.

У брытанскай сталіцы ўзмоцненыя паліцэйскія патрулі.

22 сакавіка Халід Масуд, знаходзячыся за рулём машыны, зьбіў некалькі чалавек на Ўэстмінстэрскім мосьце, каля будынка парлямэнту, а потым сьмяротна параніў нажом паліцыянта.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG