Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі кіраўніка клюбу «Патрыёт» Міколу Міхалькова. Абноўлена


Ілюстрацыйнае фота. Спартова-патрыятычны клюб "Патрыёт", Бабруйск. Фота з афіцыйнага сайту Ленінскага раёну Бабруйску

Абноўлена: Кіраўнік клюбу «Патрыёт» на волі: «Патрыёты сваёй краіны не зьбіраліся распальваць у сябе дома пажар»

Сяргей Чыслаў (Бульба) паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што 23 сакавіка а 19.07 быў затрыманы былы спэцназавец Мікола Міхалькоў — кіраўнік афіцыйна зарэгістраванага вайскова-спартовага клюбу «Патрыёт».

У гэты дзень ён быў запрошаны на размову ў КДБ Бабруйску, але пасьля ня выйшаў на сувязь. Ягоная машына застаецца стаяць побач з будынкам КДБ.

Частка людзей з 26 затрыманых у крымінальнай справе за арганізацыю масавых беспарадкаў, верагодна, мае дачыненьне да спартова-патрыятычнага клюбу «Патрыёт» у Бабруйску. Некаторыя зь іх працуюць у сілавых органах Рэспублікі Беларусь.

Сярод затрыманых — і сын кіраўніка клюбу «Патрыёт» Ян Міхалькоў, які служыць у сілавых структурах Беларусі.

Што яшчэ вядома пра клюб «Патрыёт»

«Можа, гаворка не пра клюб „Патрыёт“? Я ня веру ў гэта» — бабруйская чыноўніца

«Наш „Патрыёт“ — гэта наша „разынка“», — пэдагог-арганізатар Галіна Сіманава

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG