Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форум грамадзянскай супольнасьці «Усходняга партнэрства» заклікаў вызваліць зьняволеных за пратэсты ў Беларусі


Кіраўнічы камітэт Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў, які ўваходзяць у праграму Эўразьвязу «Усходняе партнэрства», выступіў з заявай у сувязі з рэпрэсіямі ў Беларусі супраць актывістаў грамадзянскай супольнасьці і журналістаў.

У заяве адзначаецца, што ў Беларусі адбываюцца масавыя адвольныя арышты з празьмерным выкарыстаньнем сілы супраць удзельнікаў пратэстаў, грамадзкіх актывістаў, палітыкаў, праваабаронцаў, а таксама журналістаў, якія асьвятляюць сацыяльна значымыя падзеі.

Камітэт заклікае ўлады Беларусі:

  • Неадкладна адмовіцца ад рэпрэсіяў супраць грамадзян, якія мірна выказваюць свой пратэст.
  • Прыцягнуць да адказнасьці перад законам тых, хто парушае канстытуцыйныя правы грамадзян.
  • Прыняць захады, каб прадухіліць будучыя парушэньні канстытуцыйных правоў грамадзян і міжнародных абавязаньняў Беларусі ў сфэры свабоды слова і сходаў.
  • Спыніць затрыманьні ды іншыя захады, скіраваныя на перашкоду прафэсійнай дзейнасьці журналістаў і незалежных мэдыяў.
  • Неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і затрыманых ў сувязі зь мірнымі пратэстамі супраць дэкрэту № 3, а таксама скасаваць судовыя рашэньні, паводле якіх людзі былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

Камітэт таксама заклікае ўлады Беларусі устрымацца ад гвалту і рэпрэсій супраць ўдзельнікаў заплянаваных на 25 сакавіка мірных дэманстрацый ў Менску ды іншых гарадах Беларусі.

Камітэт таксама выступіў з шэрагам заклікаў да эўрапейскіх структураў і ўрадаў краін Эўразьвязу:

  • Уважліва сачыць за сытуацыяй з парушэньнямі правоў і свабод грамадзян Беларусі і адкрыта выказваць сваё стаўленьне да дзеяньняў беларускіх уладаў.
  • Зрабіць неабходныя захады, каб прадухііліць далейшую эскаляцыю сытуацыі
  • Скарыстаць ўсе магчымыя фарматы і інструмэнты ў кантэксьце адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, каб гарантаваць павагу ўраду да канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.
  • Дзейнічаць у якасьці пасярэднікаў, каб паспрыяць дыялёгу паміж уладамі Беларусі і грамадзянскай супольнасьцю.
XS
SM
MD
LG