Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Інтэрфакс»: Расейскія дэсантнікі едуць на вучэньні ў Беларусь


Расейскія дэсантнікі на вучэньнях у Сэрбіі ў 2014 годзе

Вайскоўцы з Іванаўскай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расеі прымуць удзел у сумесным брыгадным тактычным вучэньні, якое пройдзе з 28 сакавіка па 6 красавіка на тэрыторыі Беларусі, паведаміла агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на дэпартамэнт інфармацыі Мінабароны РФ.

«У цяперашні час адно з падразьдзяленьняў парашутна-дэсантнага палка, якое ўваходзіць у склад Іванаўскай паветрана-дэсантнай дывізіі, чыгуначным транспартам перакідваецца ў раён правядзеньня вучэньняў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь», — сказалі ў Мінабароны.

Падчас вучэньняў мае адбыцца дэсантаваньне і баявая стральба.

«Сумеснае вучэньне будзе праводзіцца ў тры этапы, падчас якіх дэсантнікі Расеі і Беларусі на практыцы адпрацуюць пытаньні сумесных дзеяньняў па выкананьні вучэбна-баявых задач ва ўмовах складанай, абстаноўкі, якая хутка мяняецца, і прымяненьня праціўнікам ўсіх сродкаў паражэньня», — цытуе «Інтэрфакс» паведамленьне ваеннага ведамства Расеі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG