Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за пажару на арсэнале пад Харкавам эвакуяваныя 20 тысяч чалавек. Відэа


Пажар на вайсковым складзе пад Харкавам

Выратавальныя службы эвакуявалі з гораду Балаклеі Харкаўскай вобласьці, дзе ў ноч на 23 сакавіка адбыўся пажар на вайсковым складзе, каля 20 тысяч чалавек. У гэтым раёне закрыта паветраная прастора для ўсіх самалётаў, перакрыты рух па чыгуначнай дарозе, спынена газазабесьпячэньне.

Пажар на вайсковым складзе ў Балаклеі, які выклікаў выбух боепрыпасаў, паводле папярэдніх дадзеных украінскіх вайскоўцаў, паўстаў у выніку дзеяньняў дывэрсійнай групы. «Гэта працяг гібрыднай вайны супраць нашай краіны», — заявіў на брыфінгу ў Кіеве міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак. Паводле яго слоў, адна з вэрсій пажару — «дывэрсія, у тым ліку, і шляхам скіданьня выбуховага прыстасаваньня зь бесьпілётніка». Мінабароны прыняло рашэньне аб узмацненьні аховы ўсіх вайсковых арсэналаў.

Лякалізаваць пажар да гэтага часу не ўдаецца. Цяпер гарыць траціна тэрыторыі базы, чутныя выбухі снарадаў, і аскепкі разьлятаюцца ў радыюсе аднаго-двух кілямэтраў. Як паведаміў Сьцяпан Палтарак, ахвяраў сярод вайскоўцаў і грамадзянскага насельніцтва на дадзены момант няма.

Арсэнал у Балаклеі — найбуйнейшы склад ўзбраеньня на тэрыторыі Ўкраіны. Яго плошча складае каля 368 гектараў. Там захоўваюць каля 138 тысяч тон боепрыпасаў і патронаў для стралковай і артылерыйскага зброі. Самыя небясьпечныя — снарады для самаходнай арты

XS
SM
MD
LG