Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры забаранілі пікет на Дзень Волі


Мазырскі райвыканкам
Мазырскі райвыканкам

22 сакавіка ў Мазырскі райвыканкам выклікалі грамадзкага актывіста Рыгора Крывіцкага, каб паведаміць, што замоўлены ім на 26 сакавіка пікет на цэнтральнай плошчы не дазволены.

«Пра гэта мне паведамілі сама старшыня выканкаму Алена Паўлечка і яе намесьнік па ідэалёгіі Фэлікс Галюк. Пры гэтым тлумачылі, што масавыя мерапрыемствы можна ладзіць толькі на мясцовым стадыёне і на другім канцы гораду, паблізу вёскі Козенкі. Невядома толькі, каму там і што казаць — хіба сабакам».

Па словах суразмоўцы, кіраўнікі райвыканкаму раілі яшчэ прыходзіць да іх і вырашаць набалелыя пытаньні.

«Але што яны могуць вырашыць, калі на пікеце мы меліся выказацца за адмену „дармаедзкага“ дэкрэту № 3, рэформу пэнсійнага і выбарчага заканадаўства? Што тут могуць кіраўнікі выканкаму? Анічога! Бо калі нешта скажуць насуперак, то заўтра ж страцяць свае пасады», — лічыць грамадзкі актывіст.

18 сакавіка ў Мазыры на плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Да іх падыходзілі старшыня райсавету дэпутатаў Сяргей Гвозьдзь і намесьнік старшыні райвыканкаму Фэлікс Галюк. Чыноўнікі ўключыліся ў дыскусію, а потым запрасілі частку гараджан у будынак райвыканкаму на гутарку.Тым часам міліцыя схапіла чатырох чалавек, дваіх зь іх — Алега Шаўко і Аляксандра Барысенку — кінулі ў ізалятар, а 20 сакавіка праз суд пакаралі 10 суткамі арышту.

Напярэдадні акцыі пратэсту міліцыя прыяжджала дадому да Рыгора Крывіцкага — узяла расьпіску, што ён ня будзе ўдзельнічаць у акцыі пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG