Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці на вакзале затрымалі ўдзельніцу «Маршу недармаедаў» Натальлю Папкову


Натальля Папкова

Адну зь лідэраў берасьцейскіх «Маршаў недармаедаў» Натальлю Папкову затрымалі на чыгуначным вакзале ў Берасьці.

Як паведаміў Свабодзе берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк, Натальлю даставілі ў Ленінскі РАУС:

«Затрымалі супрацоўнікі ў форме а 11.30 на чыгуначным вакзале і даставілі ў Ленінскі РАУС. Яна зьбіралася ехаць у Менск, каб прыняць удзел у акцыі 25 сакавіка. Гэта прэвэнтыўнае затрыманьне перад акцыяй. За што яе затрымалі, гэта ўжо будзе вядома пазьней», — сказаў праваабаронца.

Натальлю Папкову будуць судзіць сёньня ў Ленінскім судзе Берасьця а 14 гадзіне, паведаміў Раман Кісьляк.

Актывістка «Маладой Беларусі» Натальля Папкова — адна зь лідэраў пратэстаў недармаедаў у Берасьці.

Натальля Папкова на «Маршы недармаедаў» у Берасьці 26 лютага
Натальля Папкова на «Маршы недармаедаў» у Берасьці 26 лютага

3 сакавіка, перад трэцім «Маршам недармаедаў» у Берасьці (5 сакавіка), яе затрымалі і зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню, быццам бы пасьля скаргі суседзяў, што яна хоча скончыць жыцьцё самагубствам.

Пасьля вызваленьня ў інтэрвію Свабодзе Натальля распавяла, што думак пра самагубства ў яе не ўзьнікала.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG