Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку забаранілі праводзіць мітынг пратэсту супраць дэкрэту № 3


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя супраць дэкрэту №3 у Менску 15 сакавіка

Заяўку на акцыю падаваў мясцовы каардынатар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Яўген Парчынскі. І ўжо атрымаў адказ: Полацкі райвыканкам забараніў праводзіць мітынг 26 сакавіка.

У якасьці мэтаў акцыі былі названыя: абарона сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі, пратэст супраць прыняцьця дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» і супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту

Афіцыйная прычына забароны ў тым, што заяўнікі хочуць правесьці мітынг на плошчы каля райвыканкаму. Аднак гэтае месца ня вызначана афіцыйна для правядзеньня масавых акцыяў.

Тым ня менш Яўген Парчынскі лічыць, што жыхарам Полацку варта сабрацца разам, каб абмеркаваць надзённыя праблемы. У відэароліку, разьмешчаным на youtube.com полацкім актывістам Віктарам Стукавым, спадар Парчынскі гаворыць пра ўласнае бачаньне будучай акцыі — ён спадзяецца, што «людзі ўсё адно прыйдуць». І спасылаецца на словы Аляксандра Лукашэнкі, што для людзей трэба вызначыць плошчы, дзе яны маглі б гаварыць пра свае праблемы ў прысутнасьці мясцовага начальства.

XS
SM
MD
LG