Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Палаты прадстаўнікоў ня даў дазволу Анісім і Канапацкай паехаць да польскіх калег


Алена Анісім
Алена Анісім

Пра гэта Свабодзе сёньня распавяла дэпутатка Алена Анісім:

«Праз амбасаду Польшчы я і Ганна Канапацкая атрымалі запрашэньне паўдзельнічаць у круглым стале аб сытуацыі ў Беларусі ў сьценах польскага сэйму. Пра гэта мне стала вядома 13 сакавіка, калі я знаходзілася ў сваёй выбарчай акрузе. 15-га я прыйшла ў Палату прадстаўнікоў і напісала заяву з просьбай без фінансавых выдаткаў дазволіць мне выезд за мяжу.

Старшыня Палаты спадар Андрэйчанка адмовіў у маёй просьбе, спаслаўшыся на тое, што я зьвярнулася да яго меней чым за 10 дзён да даты сустрэчы ў сэйме.

Учора я падала новую заяву з просьбай дазволіць узяць пару дзён за свой кошт і ў гэты час зьезьдзіць у Польшчу. Я пакінула заяву і адразу пасьля гэтага накіравалася ў акругу, дзе знаходжуся цяпер. Мне патэлефанавалі з канцылярыі і паведамілі, што і гэтым разам мне дазволу не даюць.

Я скантактавалася з Ганнай Канапцкай і даведалася, што яна атрымала гэткія ж самыя адказы, што і я.

Шкада, безумоўна, што мы ня зможам пазнаёміцца з калегамі-дэпутатамі з Польшчы і паўдзельнічаць у дыскусіі», — адзначыла Алена Анісім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG