Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч узначаліла Раду стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

20 сакавіка Саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў пра заснаваньне стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменьніц і перакладчыц і назваў імёны стыпэндыятак.

Як паведамляе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, стыпэндыя прызначаная на творчую працу і будзе ўручацца раз на год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.

Сьпіс кандыдатак і імёны пераможцаў абіраюцца Радай стыпэндыі, у склад якой увайшлі: Сьвятлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.

Сёлетнімі стыпэндыяткамі сталі: Тацяна Барысік (Магілёў), Алена Брава (Барысаў), Дар’я Ліс (Смаргонь).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG