Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэдура Брэкзіту афіцыйна пачнецца 29 сакавіка


Тэрэза Мэй

Працэс выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу пачнецца 29 сакавіка. Менавіта ў гэты дзень брытанскі прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй накіруе ліст кіраўніцтву ЭЗ, у якім паведаміць аб намеры Брытаніі скарыстацца артыкулам 50 Лісабонскай дамовы аб выхадзе з Эўразьвязу.

Як заявіў у панядзелак прэс-сакратар Тэрэзы Мэй, прэм’ер ужо паведаміла кіраўніку Эўрапейскай Рады Дональду Туску пра намер накіраваць афіцыйны ліст менавіта ў наступную сераду.

Раней брытанскі парлямэнт прыняў адмысловы закон, які дазваляе кабінэту міністраў пачаць працэдуру так званага Брэкзіту.

Пасьля афіцыйнага паведамленьня аб пачатку працэсу выйсьця ў Брытаніі і Эўразьвязу будуць два гады на ўзгадненьне ўмоў Брэкзіту. Чакаецца, што лідэры краін ЭЗ ўзгодняць свае перамоўныя пазыцыі да пачатку траўня, пасьля чаго спэцыяльны прадстаўнік ЭЗ Мішэль Барні пачне перамовы зь Лёнданам.

XS
SM
MD
LG