Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне прайшлі дэманстрацыі ў падтрымку адзінай Эўропы


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У шэрагу гарадоў Нямеччыны ў нядзелю прайшлі масавыя акцыі ў падтрымку адзінай Эўропы, паведамляе Deutsche Welle. У Франкфурце-на-Майне на дэманстрацыю выйшлі каля 3 тысяч чалавек, акцыя ў Бэрліне сабрала 2 тысячы. Падобныя мерапрыемствы прайшлі таксама Дрэздэне, Ляйпцыгу і Гамбургу.

Паводле арганізатараў, на фоне абраньня Дональда Трампа прэзыдэнтам ЗША і рашэньня Вялікабрытаніі аб выхадзе з Эўразьвязу, трэба выказацца ў падтрымку адзінай дэмакратычнай Эўропы. Яны выступаюць супраць палітыкаў-папулістаў, якія заклікаюць свае краіны да выхаду з Эўразьвязу.

На парлямэнцкіх выбарах у Нідэрляндах, што прайшлі 16 сакавіка, партыя крайне правага палітыка Герта Вільдэрса, якая выступала за выхад з Эўразьвязу, пацярпела паразу. У канцы красавіка-пачатку траўня пройдуць прэзыдэнцкія выбары ў Нямеччыне, на верасень заплянаваныя выбары ў нямецкі парлямэнт. У абедзьвюх краінах даволі моцныя пазыцыі ультраправых палітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG