Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 250-годзьдзе са дня ўтварэньня Слуцкай канфэдэрацыі


Афіша

Монапэрформанс Андрэя Саўчанкі «Сад»

Рэжысёр Андрэй Саўчанка ў межах свайго тэатральнага праекту пераасэнсуе праз аднаго героя пʼесу «Сад» Антона Чэхава.

Як кажуць арганізатары, форма монапэрфомансу дазваляе надаць дзее інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для клясычнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.

Менск, Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3).
Пачатак а 19:00.
Уваход вольны.

Дата дня

20 сакавіка 1767 году для ўраўнаньня правоў каталікоў і некаталікоў з ініцыятывы расейскага ўраду была створана Слуцкая канфэдэрацыя. Вынікам канфэдэрацыі было ўраўнаньне ў Рэчы Паспалітай правоў праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі.

Таксама ў гэты дзень

1815 — Напалеон увайшоў у Парыж пасьля высылкі на выспу Эльба. Гэта падзея ўвайшла ў францускую гісторыю як пачатак «ста дзён» Напалеона.

1933 — у Дахаў пачаў функцыянаваць першы ў нацысцкай Нямеччыне канцэнтрацыйны лягер.

1988 — у Менску на месцы Менскага замчышча адбыўся мітынг у абарону гістарычнага Верхняга гораду і супраць будаўніцтва станцыі мэтро «Няміга».

2003 — пачатак вайсковай апэрацыі ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ў Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся

1828 — Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург.

1977 — Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата.

Кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі са срэбным алімпійскім мэдалём.
Кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі са срэбным алімпійскім мэдалём.

У памяці

1922 — ад сухотаў памёр Аляксандар Бурбіс, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч.

1976 — памёр Уладзімер Дубоўка, беларускі літаратар і перакладчык.

Уладзімер Дубоўка. Фота з фондаў БДАМЛМ
Уладзімер Дубоўка. Фота з фондаў БДАМЛМ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG