Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін адпрэчвае заяву Трампа аб запазычанасьці Нямеччыны за абарону


Міністарка абароны Нямеччыны Урсуля фон дэр Ляен
Міністарка абароны Нямеччыны Урсуля фон дэр Ляен

Нямецкая міністарка абароны Урсуля фон дэр Ляен ў нядзелю зьняпраўдзіла заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Нямеччына вінаватая NATO і Злучаным Штатам «вельмі вялікія сумы» за абарону.

На рахунку NATO няма нашай запазычанасьці, заявіла фон дэр Ляен. Яна дадала, што няправільна разумець патрабаваньні альянсу так, што чальцы да 2024 году маюць выдаткоўваць 2 адсоткі свайго ВУП на абарону выключна на мэты Паўночнаатлянтычнага альянсу. Паводле яе, выдаткі на абарону таксама ідуць на міратворчыя місіі ААН і эўрапейскія місіі, а таксама на ўнёсак у барацьбу з тэрарызмам экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Міністарка абароны Нямеччыны сказала, што ўсе хочуць, каб цяжар выдаткаў быў справядлівым, і для гэтага трэба было мець «сучасную канцэпцыю бясьпекі», якая ўключае сучасную NATO, а таксама эўрапейскі абаронны саюз і інвэстыцыі ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў.

Трамп заявіў у суботу на сваёй старонцы ў Твітэры — празь дзень пасьля сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Вашынгтоне — што Нямеччына «завінавацілася велізарныя сумы NATO і Злучаным Штатам і павінна больш плаціць за магутную і вельмі дарагую абарону, якую яны забясьпечваюць Нямеччыне». Трамп заклікаў Нямеччыну і іншыя краіны NATO паскорыць нарошчваньне абарончых выдаткаў NATO.

Міністар фінансаў Нямеччыны Вольфганг Шойбле паведаміў, што выдаткі на абарону ў Нямеччыне вырастуць на 1,4 мільярда эўраў да 38,5 мільярдаў у 2018 годзе. Гэтая лічба прагназуецца на ўзроўні 1,26 працэнта ад ВУП. У 2016 годзе выдаткі Нямеччыны на абарону склалі 1,18 працэнта ВУП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG