Удзельнікі сустрэчы прынялі толькі заяву пра намер умацоўваць ролю міжнароднага гандлю ў эканоміцы. Міністры фінансаў таксама больш не абяцаюць змагацца з глябальным пацяпленьнем.
Гэта першая сустрэча краін G20 пасьля выбараў прэзыдэнта ЗША. Дональда Трампа, які заступіў на пасаду ў студзені і неаднаразова выказваўся за палітыку пратэкцыянізму. Ён вывеў Злучаныя Штаты з Трансьціхаакіянскага гандлёвага партнэрства і абяцаў павысіць падаткі для кампаніяў, якія пераносяць вытворчасьць з ЗША ў іншыя краіны.
Трамп і палітыкі зь ягонай адміністрацыі таксама крытыкавалі тэорыю глябальнага пацяпленьня, называючы ролю чалавека ў зьмене клімату выдумкай.