Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што Нямеччына вінная ЗША і NATO шмат грошай


Нямеччына вінная Злучаным Штатам і NATO вялікую суму грошай за магутную і дарагую абарону, якую яна атрымлівае ад вайсковага саюзу, напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў твітэры.

Пры гэтым гаспадар Белага дому адзначыў, што ў яго была выдатная сустрэча з канцлерам Ангелай Мэркель, нягледзячы на заявы «фэйкавых навінаў».

У пятніцу ў Белым доме адбылася сустрэча Трампа і Мэркель. Лідэры дзьвюх краін абмеркавалі пытаньні міжнароднай палітыкі, эканомікі і ўзаемадзеяньня ў Паўночнаатлянтычным саюзе. Мэркель пагадзілася павялічыць выдаткі на абарону да 2 працэнтаў ВУП, як вымагаюць правілы NATO.

Гэта першая сустрэча кіраўніцы ўраду Нямеччыны з Трампам — дагэтуль яны толькі гаварылі па тэлефоне. Пасьля перамоваў, калі фатографы папрасілі палітыкаў паціснуць рукі, амэрыканскі прэзыдэнт адмовіўся гэта зрабіць.

Пасьля ўступленьня на пасаду Трамп неаднаразова крытыкаваў Мэркель за рашэньне адкрыць межы для ўцекачоў у 2015 годзе. У сваю чаргу кіраўніца нямецкага ўраду асудзіла ўведзены Трампам маратор на ўезд уцекачоў у ЗША, які пазьней быў адменены судом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG