Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Трампа змагаецца за ўказ аб абмежаваньні іміграцыі


Адміністрацыя Дональда Трампа мае намер абскардзіць рашэньні судоў, якія заблякавалі ўступленьне ў дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу аб часовай забароне выдачы амэрыканскіх віз грамадзянам шасьці дзяржаў і прыёму ўцекачоў на тэрыторыі ЗША.

Указ, які стаў перайначанай вэрсіяй заблякаванага раней судамі ўказу прэзыдэнта ЗША аб абмежаваньні міграцыі, не ўступіў у сілу 16 сакавіка, як плянавалася, бо за некалькі гадзін да пачатку тэрміну яго дзеяньня быў «замарожаны» рашэньнем судзьдзі ў штаце Гаваі. Судзьдзя палічыў, што ён супярэчыць канстытуцыі, якая забараняе дыскрымінацыю паводле рэлігійнай прыкметы. Шэсьць дзяржаў, забарона на выдачу віз грамадзянам якіх прадугледжваў указ Трампа, насяляюць галоўным чынам мусульмане.

Акрамя Гаваяў, указ быў часткова заблякаваны судом у штаце Мэрылэнд. Скаргі на ўказ разглядаюцца судамі яшчэ ў шэрагу штатаў.

Трамп сьцьвярджае, што часовая забарона на ўезд грамадзян Ірану, Сірыі, Самалі, Емэну, Лібіі і Судану, а таксама ўцекачоў неабходная для бясьпекі ЗША. Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа лічаць, што суды, заблякаваўшы указ, перавысілі свае паўнамоцтвы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG