Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыліся ператрусы на кватэрах беларускамоўных праграмістаў


Сёньня ў Мінску адбыліся ператрусы на кватэрах Паўла Букі і Зьмітра Канаплянікава — сябраў зарэгістраванага ў Літве грамадзкага аб’яднаньня «Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі».

Прэтэнзія ўладаў у тым, што Інстытут нібыта працуе ў Беларусі без адпаведнага дзяржаўнага дазволу — ліцэнзіі.

«Без ліцэнзіі і акрэдытацыі ажыцьцяўляецца дзейнасьць па навучаньні з выдачай дыплёму пра вышэйшую адукацыю», — працытаваў Павал Бука міліцэйскі дакумэнт у інтэрвію «Свабодзе». «Насамрэч нашы студэнты навучаюцца на тэрыторыі Ўкраіным», — цьвердзіць Павал Бука.

«Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» зарэгістраваны ва Ўкраіне тры гады таму, вядзе навучаньне беларускай мовай для студэнтаў зь Беларусі. У Беларусі ладзіць выключна кансультацыі. Павал Бука тлумачыць, што давялося рэгістраваць навучальную ўстанову за мяжой, бо ў Беларусі з рэгістрацыяй узьніклі праблемы.

Калі карэспандэнты дазваніліся да Паўла Букі, міліцыянты везьлі яго ў Менскі міжраённы аддзел Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю на вуліцы Петруся Броўкі. На пытаньне, ці ён затрыманы, спадару Буку адказалі, што пакуль не, толькі «запрошаны».

Паводле словаў Паўла Букі ў інтэрвію «Нашай Ніва», падобнае «запрашэньне» атрымаў і яго калега Зьміцер Канаплянікаў. Жонка Зьмітра, Тацяна Тоўсьцік, якая таксама супрацоўнічае з «Інстытутам матэматыкі і кібэрнэтыкі», засталася дома, бо мае на руках малое дзіця.

«Інстытут матэматыкі і кібэрнэтыкі» распрацаваў адукацыйную праграму для беларускамоўнага навучаньня праграмістаў. У Беларусі, паводле словаў Паўла Букі, магчымасьці дзейнічаць не было, таму яны дамовіліся з Міжнародным эканамічна-гуманітарным унівэрсытэтам імя акадэміка Сьцяпана Дзем’янчука ў Роўне (Украіна). Там беларускамоўныя праграмісты меліся вучыцца асобнай плыньню і пасьля чатырох гадоў навучаньня атрымліваць афіцыйны ўкраінскі дыплём.

У Беларусі сябры грамадзкага аб’яднаньня ладзілі толькі бясплатныя лекцыі.

Як у Беларусі гадуюць беларускамоўных праграмістаў з украінскімі дыплёмамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG