Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстонію прыбылі войскі NATO


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Эстонію прыбылі 120 брытанскіх салдат і афіцэраў — першае падразьдзяленьне аб’яднанай апэратыўнай групы войскаў Паўночна-атлянтычнага альянсу, якое ствараецца ў краінах Балтыі і Польшчы, каб стрымаць магчымую расейскую агрэсію.

У красавіку ў Эстонію прыбудзе асноўная частка брытанскага кантынгенту, і яго колькасьць павялічыцца прыкладна да 800 вайскоўцаў, паведамляе ВВС.

Камэнтуючы размяшчэньне войскаў NATO, міністар абароны Брытаніі сэр Майкл Фэлан падкрэсьліў, што ў якасьці асноўнай пагрозы, на стрымліваньне якой накіраваная апэрацыя, разглядаецца Расея.

Акрамя брытанскіх вайскоўцаў, у Эстоніі будуць дыслякаваныя падразьдзяленьні армій Францыі, а з наступнага году — Даніі. Акрамя таго, 150 брытанцаў будуць на ратацыйнай аснове прысутнічаць у Польшчы, несьці службу сумесна зь іншымі часткамі міжнароднага кантынгенту.

Таксама на гэтым тыдні ў Эстонію накіраваліся матарызаваныя падразьдзяленьні БМП Warrior, танкі Challenger 2 і самаходныя гаўбіцы AS90. Тэхніка прыбудзе на наступным тыдні.

Плян разьмяшчэньня батальёнаў краінаў NATO ў Балтыі быў канчаткова ўхвалены міністрамі абароны альянсу ў 2016 годзе, пасьля таго, як балтыйскія краіны і Польшча пасля расейскай анэксіі Крыму і ўзброенага канфлікту ў Данбасе папрасілі хаўрусьнікаў аб пастаянным разьмяшчэньні істотнай колькасьці іх вайскоўцаў на сваёй тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG