Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле пачалі арыштоўваць за выраб пірожных


Згодна з урадавым указам, 90% пшаніцы павінна ісьці на выраб хлеба, а не кандытарскіх вырабаў

Чацьвёра пекараў былі арыштаваныя на гэтым тыдні ў Вэнэсуэле за нелегальны выраб пірожных і іншай выпечкі ў Каракасе, што стала новым этапам «хлебнай вайны» ўраду прэзыдэнта Нікаласа Мадура.

У больш за 700 пякарань Каракаса былі накіраваны інспэктары і вайскоўцы для праверкі выкананьня ўрадавага ўказу, згодна зь якім 90% пшаніцы павінна ісьці на выраб хлеба, а ня выпечкі або кандытарскіх вырабаў.

Указ стаўся апошняй мерай па ўрэгуляваньні трохгадовага эканамічнага крызісу ў Вэнэсуэле, прыкметай якога стаў недахоп прадуктаў першай неабходнасьці, у тым ліку хлеба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG