Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Падатковай службы Ўкраіны выйшаў з СІЗА пад рэкордны заклад


Раман Насіраў выходзіць з СІЗА

Адхілены ад пасады і абвінавачаны ў карупцыі кіраўнік Дзяржаўнай фіскальнай службы Ўкраіны Раман Насір 16 сакавіка ўвечары выйшаў з СІЗА ў Кіеве — пасьля таго, як за яго быў унесены рэкордны заклад.

7 сакавіка суд у Кіеве пастанавіў узяць Насірава пад варту на два месяцы, у якасьці альтэрнатывы прапанаваўшы ўнесьці заклад у 100 мільёнаў грыўняў (каля 3,7 мільёна даляраў). Насіраў заяўляў, што ў яго няма такіх грошай. Аднак патрабаваная сума — рэкордная ў судовай гісторыі Украіны — была ўнесеная яго жонкай і іншымі сваякамі.

Цяпер Насіраў адправіўся пад хатні арышт. Ён заявіў, што не прызнае абвінавачаньні і ня мае намеру ўцякаць з краіны.

Раману Насіраву інкрымінуюць «злоўжываньне ўладай і службовым становішчам, якія пацягнулі цяжкія наступствы». Сьцьвярджаецца, што ён дапамагаў сыходзіць ад падаткаў кампаніям абвінавачанага ў карупцыі бізнэсмэна, былога дэпутата Вярхоўнай Рады Аляксандра Анішчанкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG