Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі ўрад: краіна ўвойдзе ў эўразону не раней чым праз 10 гадоў


Яраслаў Качынскі падчас 6-х угодкаў авіякатастрофы, у якой загінлі ягоны брат Лех Качынскі, прэзыдэнт Польшчы, і 95 іншых асобаў
Яраслаў Качынскі падчас 6-х угодкаў авіякатастрофы, у якой загінлі ягоны брат Лех Качынскі, прэзыдэнт Польшчы, і 95 іншых асобаў

Намесьнік прэм’ер-міністра Польшчы Конрад Маравецкі сказаў, што ўваход Польшчы ў адзіную валютную зону Эўразьвязу можа адбыцца не раней, чым праз 10 гадоў.

Маравецкі, які курыруе эканамічную палітыку ўраду «Права і справядлівасьці», падкрэсьліў, што Польшча не падобныя з гледзішча эканамічнай мадэлі, узроўню разьвіцьця, заработнай платы і свабоды перамяшчэньня паслуг да краінаў эўразоны. «Калі на працягу 10-20 гадоў мы станем больш падобнымі адносна шматлікіх макра- і мікраэканамічных парамэтраў, то, вядома, можна будзе разважыць [уступленьне ў эўразону — РС]», — сказаў ён журналістам.

Маравецкі выказаўся ў сувязі з інтэрвію, якое лідэр «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі даў газэце Rzeczpospolita на гэтым тыдні.

Гаворачы пра пэрспэктывы далучэньня Польшчы да эўразоны, Качынскі адзначыў:

«[Увайшоўшы цяпер у эўразону — РС], мы згубілі б усе рычагі эканамічнай палітыкі. Калі хтосьці лічыць, што на Захадзе мы маем толькі добрых дзядзечак, якія будуць праводзіць эканамічную палітыку ў нашых інтарэсах, то я яго віншую, але я б параіў яму не займацца эканамічным, палітычным ці сацыяльным жыцьцём. Там будуць рэалізаваныя інтарэсы буйных краінаў, якія проста несумяшчальныя з нашым уласным. Уваход у зону эўра будзе азначаць, што Польшча назаўсёды апынецца на пэрыфэрыі. Мы можам прыняць адзіную валюту, калі ў нас будзе 85 адсоткаў ВУП Нямеччыны на душу насельніцтва» — сказаў Качыньскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG