Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская спэцслужба адпрэчыла абвінавачваньні ў сачэньні за Трампам


Будынак GCHQ

Брытанскі Цэнтар урадавай сувязі (GCHQ) — спэцслужба, якая адказвае за кібэрбясьпеку — катэгарычна адпрэчыла цьверджаньні аб тым, што яна магла сачыць за супрацоўнікамі штаба Дональда Трампа падчас яго леташняй выбарчай кампаніі.

Гэтыя цьверджаньні «абсурдныя, сьмехатворныя і не заслугоўваюць увагі» — гаворыцца ў заяве спэцслужбы.

Прэс-сакратар прэзыдэнта ЗША Шон Спайсэр заявіў у чацьвер на брыфінгу ў Вашынгтоне, што ранейшы прэзыдэнт ЗША Барак Абама мог выкарыстаць брытанскую спэцслужбу, каб сачыць за Трампам і яго супрацоўнікамі. Пры гэтым ён спаслаўся на заявы былога судзьдзі Эндру Напалітана ў эфіры тэлеканалу Fox News.

Словы Спайсэра прагучалі ў кантэксьце расьсьледаваньня сьцьвярджэньняў, зробленых раней прэзыдэнтам ЗША ў твітэры, адносна «праслухоўваньня» штаб-кватэры яго кампаніі, якое нібыта рабілася на загад Абамы. У Кангрэсе ЗША, атрымаўшы адпаведныя дадзеныя ад спэцслужбаў, заявілі, што пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма. Пасьля гэтага Спайсэр заявіў, што праслухоўваньнем маглі займацца не амэрыканскія спецслужбы, а брытанскі Цэнтар урадавай сувязі — спаслаўшыся на Напалітана і «іншыя крыніцы».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG