Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка ЗША ў ААН: Вашынгтон ніколі не павінен давяраць Расеі


Нікі Гэйлі
Нікі Гэйлі

Амбасадарка ЗША ў ААН Нікі Гэйлі заявіла, што Вашынгтон ніколі не павінен давяраць Расеі. Яна сказала пра гэта ў той жа дзень, калі Дзярждэпартамэнт ЗША рэзка асудзіў анэксію Расеяй Крыму ў 2014 годзе, якую Гэйлі таксама публічна асудзіла.

Амбасадарка ЗША ў ААН Нікі Гэйлі заявіла, што Вашынгтон ніколі не павінен давяраць Расеі. Яна сказала пра гэта ў тэлевізійным інтэрвію, што трансьлявалася 16 сакавіка, у той жа дзень, калі Дзярждэпартамэнт ЗША рэзка асудзіў анэксію Расеяй Крыму ў 2014 годзе, якую Гэйлі таксама публічна асудзіла.

Выказваньні Гэйлі мелі месца ў той час, калі ў ЗША ўсё часьцей гаворыцца пра ўмяшаньне Расеі ў выбарчую кампанію, накіраванае на тое, каб дапамагчы Дональду Трампу перамагчы суперніка ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Крэмль адмаўляе гэтыя абвінавачваньні. Нягледзячы на першапачатковы скептыцызм, Трамп прызнаў, што, на яго думку, Расея стаіць за хакерствам і прапагандысцкімі намаганьнямі ва ўмяшаньні ў ход выбараў, але, паводле ягонай ацэнкі, гэтая апэрацыя не паўплывала на зыход галасаваньня.

Адказваючы на пытаньне амэрыканскага тэлеканала NBC пра тое, якую палітыку Трамп мусіць праводзіць у сувязі зь дзеяньнямі Расеі, Гэйлі сказала: «Паставіцца да гэтага сур’ёзна». «Мы ніколі не павінны давяраць Расеі», — сказала яна, дадаўшы, што Злучаным Штатам патрэбныя «ўсе факты», каб сфармуляваць правільны адказ Маскве.

Тэлекампанія NBC спытала, ці была Гэйлі згодная з Трампам «з пункту гледжаньня вашага ўзроўню недаверу да Расеі і [прэзыдэнта] Уладзіміра Пуціна». «Я б не сказала, — адказала Гэйлі, — я ня буду казаць пра тое, якую пазыцыю займае прэзыдэнт, таму што я не ведаю». На працягу сваёй кампаніі Трамп станоўча адзываўся пра Пуціна і абяцаў палепшыць стасункі з Расеяй.

Прадстаўнікі як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў у Кангрэсе выказалі заклапочанасьць тым, што патэнцыйна больш мяккая лінія ЗША ў дачыненьні да Расеі пад кіраўніцтвам Трампа можа даць Маскве карт-блянш для пашырэньня экспансіі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG