Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць адправіць у Сырыю яшчэ да 1000 вайскоўцаў


Марскія пехацінцы ЗША
Марскія пехацінцы ЗША

У ЗША распрацавалі плян, які прадугледжвае накіраваньне у паўночныя рэгіёны Сырыі яшчэ да тысячы вайскоўцаў, што пашырыць амэрыканскую прысутнасьць у краіне напярэдадні наступу на фактычную сталіцу «ісламскай дзяржавы» Раку.

Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі са спасылкай на газэту Washington Post.

У выпадку адабрэньня пляну міністрам абароны Джымам Мэтысам і прэзыдэнтам Дональдам Трампам, лік амэрыканскіх вайскоўцаў у Сырыі можа падвоіцца, павялічваючы патэнцыйную магчымасьць наўпроставага баявога ўдзелу ЗША ў канфлікце.

Каля 500 вайскоўцаў амэрыканскіх сіл спэцыяльных апэрацый ужо знаходзяцца ў Сырыі, у дадатак да прыблізна 250 рэйнджэраў і 200 марскіх пехацінцаў.

Гэтыя войскі стануць дадаткам да падразьдзяленьняў сілаў спэцыяльных апэрацый, якія ўжо знаходзяцца на месцы і, паводле Washington Post, займаюцца практычна тым самым, што і іх калегі, якія змагаюцца за ірацкі горад Мосул.

Новае разгортваньне войскаў у Сырыі павінна адбывацца разам зь верагодным рашэньнем Белага дому, якое афіцыйна зьніме абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх войскаў у Іраку і Сірыі, устаноўленыя адміністрацыяй Барака Абамы.

Папярэдняя адміністрацыя ўстанавіла абмежаваньні на колькасьць вайсковых кантынгентаў у Іраку і Сырыі ў 5000 і 500 чалавек адпаведна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG