Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэдлайн, каб зьмяніць дэкрэт №3, — 1 красавіка 2017 году


Марш дармаедаў у Магілёве

Прапановы зьменаў дэкрэту №3 плянуецца сфармуляваць да 1 красавіка, над прапановамі ў дэкрэт працуюць два міністэрствы: працы і сацыяльнай абароны, а таксама па падатках і зборах. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра па падатках і зборах Уладзімер Муквіч, перадае БелТА.

«На падставе гэтых зьмяненьняў і будзе, магчыма, скарочана колькасьць платнікаў і прынятыя меры, якія рэгулююць парадак выплаты гэтага збору. Цяпер казаць пра тое, на каго будзе ўскладзена яго адміністраваньне, ня варта. Але пры гэтым трэба адзначыць, што падатковыя органы гатовыя працягваць выконваць свае функцыі па адміністраваньні гэтага збору», — сказаў Уладзімер Муквіч.

«Непасьлядоўным і палавіністым» назваў гэтае рашэньне ўладаў у размове са Свабодай эканаміст Леў Марголін:

Леў Марголін
Леў Марголін

«Яно нічога людзям не дае. Уражаньне такое, што ўлада б’е па хвастах. Гэта трэба было рабіць месяц ці нават два таму. Учорашнія маршы паказалі, што людзей хвалюе ня проста дэкрэт, а наагул эканамічная сытуацыя ў Беларусі. Людзі ж кажуць: я сёньня працую, але няма ніякай упэўненасьці, што я буду працаваць заўтра. І тое, што я працую за 200 рублёў на месяц, мяне таксама не задавальняе. Таму, мне задаецца, збор прапановаў для паляпшэньня дэкрэту — крок запозьнены.

Цяпер уладам трэба рабіць, і як мага хутчэй, дзьве рэчы. Першая — цалкам адмяняць дэкрэт. Другая — рабіць рынкавыя зьмяненьні ў эканоміцы. Лукашэнка неаднаразова казаў, што ён да рэформаў гатовы. Але заўжды пры гэтым ставіў пытаньне: а ці гатовы да рэформаў народ? Народ сваімі пратэстамі паказвае, што ён да пераменаў гатовы».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG