Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крайне правыя церпяць паразу на выбарах у Нідэрляндах


Гэрт Вільдэрс

Партыя прэм'ер-міністра Марка Рутэ «Форум за свабоду і дэмакратыю» перамагае на парлямэнцкіх выбарах у Нідэрляндах.

Згодна з экзыт-полам кампаніі Ipsos, апублікаваным пасьля завяршэньня галасаваньня, партыя Рутэ прэтэндуе на 31 месца ў ніжняй палаце парлямэнту са 150.

Марк Рутэ
Марк Рутэ

У крайне правай Партыі свабоды Гэрта Вільдэрса толькі 19 месцаў.

Рутэ, відавочна, стане галоўным кандыдатам на пасаду новага прэм’ера, аднак яму прыйдзецца дамаўляцца аб кааліцыі зь іншымі партыямі. Папярэднія вынікі падліку галасоў будуць вядомыя раніцай.

XS
SM
MD
LG