Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Яны вельмі часта зьяўляюцца асноўным рухавіком акцыяў пратэсту”, — Валянцін Стэфановіч пра затрыманьні анархістаў у Менску


Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды затрыманьні анархістаў у Менску.

«Фармальна было парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах, бо яно забараняе закрываць твары ўдзельнікам масавых мерапрыемстваў. Я думаю, іх могуць абвінаваціць у парушэньні артыкула 23.34. Хутчэй за ўсё, гэта і было фармальнай прычынай іх затрыманьня.

Але рэальная прычына палягае ў тым, што яны хочуць застрашыць гэтую групу, каб яны ня бралі ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Таму што яны вельмі часта зьяўляюцца асноўным рухавіком акцыяў пратэсту, як гэта было ў Берасьці. І там быў выкарыстаны шырокі спэктар рэпрэсіяў. Іх там зноў затрымлівалі, калі яны выходзілі на волю, бо яны нібыта палаяліся матам. Такая практыка была вельмі распаўсюджаная раней, калі ў нас была моднай тэма адвольных затрыманьняў і людзей перазатрымлівалі па некалькі разоў. Гэта было перад выбарамі, у 2006 годзе, перад чэмпіянатам па хакеі, і цяпер яны гэтую практыку аднавілі. Таму рэальная прычына ў гэтым, а ня ў тым, што там маглі б быць нейкія фармальныя прэтэнзіі».

Групу анархістаў затрымалі ў Менску ў тралейбусе пасьля «Маршу недармаедаў». Затрыманы разам зь імі актывіст Пётар Маркелаў сказаў, што разам зь ім у пастарунку 30–35 чалавек.

XS
SM
MD
LG